БЕЛ Ł РУС

У Гомелі зрабіў аварыйную пасадку румынскі самалёт

31.08.2011 / 11:25

Ноччу 31 жніўня ў аэрапорце «Гомельавія» зрабіў аварыйную пасадку румынскі самалёт Challenger-604. Ахвяр няма, паведамілі БелаПАН у цэнтры прапаганды і навучання Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС.

У аэрапорт была накіравана тэхніка МНС і іншых службаў. Мяркуецца, што адбыўся збой бартавога камп’ютара самалёта.

Авіялайнер належыць авіякампаніі Bucharest — Baneasa, ён выконваў рэйс Масква — Бухарэст. На борце знаходзіліся толькі тры чалавекі экіпажа, пасажыраў не было.

Самалёт будзе знаходзіцца на тэрыторыі аэрапорта «Гомельавія» да выяўлення і ўхілення няспраўнасцяў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула