БЕЛ Ł РУС

МУС адказаў пра ўмовы ўтрымання Дашкевіча

31.08.2011 / 14:09

«Пакаранне ў дачыненні да асуджанага Дашкевіча Д.В. выконваецца ў дакладнай адпаведнасці з патрабаваннямі крымінальна-выканаўчага заканадаўства. Ваша здагадка пра яго збіццё надуманая і не адпавядае рэчаіснасці», — запэўнівае начальнік Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Аляксандр Барсукоў.

Карэспандэнцыю Дашкевіч атрымлівае, з ім абыходзяцца ветліва, аб адвакаце зняволены не прасіў — пераконвае Барсукоў.

30 жніўня намесніца кіраўніка Маладога фронта Наста Палажанка, кіраўнік ініцыятывы «Платформа», былы палітвязень Андрэй Бандарэнка і праваабаронца Алена Танкачова заявілі: Дашкевіча катуюць тым, што пазбаўляюць сну, а таксама ўтрымліваюць у камеры, дзе нізкая тэмпература.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула