БЕЛ Ł РУС

Рух трамваяў нумар 3, 6, 7 у Мінску змяняецца з 1 верасня

1.09.2011 / 10:53

У Мінску ў сувязі з завяршэннем чарговага этапа работ па рэканструкцыі трамвайных шляхоў па вуліцах Даўгабродская, Пляханава з 1 верасня ўносяцца змяненні ў работу пасажырскага транспарту.

Рух трамваяў маршрутаў нумар 3, 6, 7 арганізуецца да скрыжавання пр. Ракасоўскага — вул. Пляханава.

Аўтобусны маршрут нумар 166 «ДС Серабранка — ст.м. Трактарны завод» закрываецца.

З мэтай забеспячэння бесперасадачнай транспартнай сувязі са станцыяй метро «Трактарны завод» па будных днях у гадзіны пік арганізуецца работа часовага аўтобуснага маршруту нумар 194С «ДС Серабранка — ст.м. Трактарны завод» з праездам па вул. Якубава, вул. Пляханава, вул. Даўгабродская ў прамым і зваротным напрамках з выкананнем прамежкавых прыпыначных пунктаў «Серабранка-3», «Свіслач», «Якубава», «Серабранка-9».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула