БЕЛ Ł РУС

Трагедыя: У Круглянскім раёне жанчына бразнула дзвярыма і загінула з-за абрушэння сцяны

2.09.2011 / 12:55

Веранда была прыбудавана да дома каля 30 гадоў таму.

У Круглянскім раёне (Магілёўская вобласць) жанчына загінула з-за абрушэння цаглянай сцяны веранды прыватнага дома, паведамілі ў МНС Беларусі.

Інцыдэнт адбыўся ў вёсцы Старое Радча. Са слоў гаспадара дома, дзе загінулая знаходзілася ў гасцях, жанчына моцна бразнула дзвярыма веранды, пасля чаго і абвалілася частка сцяны таўшчынёй у паўцагліны.

Жанчына загінула на месцы. Цела з-пад абломкаў сцены даставалі работнікі МНС. У ведамстве дадалі, што, паводле іх інфармацыі, веранда была прыбудавана да дома каля 30 гадоў таму.

Цяпер праваахоўныя органы праводзяць праверку па гэтым факце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула