БЕЛ Ł РУС

Вікторыя Азаранка вылецела з US Open

4.09.2011 / 10:37

nn.by

У 1/16 фіналу яна прайграла Серэне Уільямс.

У 1/16 финалу Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе беларуска ў ноч на 4 верасня прайграла Серэне Уільямс 1:6, 6:7 (5:7).

Вікторыя была пасеяная на турніры на 5-м нумарам, экс-першая ракетка свету пад 27-м. Цікава, што перад матчам Серэна называла сябе аўтсайдаркай гэтай сустрэчы. Тым не менш лік у асабістых сустрэчах стаў 6:1 на карысць амерыканкі. У 1/8 фіналу Серэна Уільямс сустрэнецца з Анай Іванавіч (Сербія)

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула