БЕЛ Ł РУС

У Гомелі затрыманы актывісты, якія збіралі подпісы ў падтрымку Народнага сходу

5.09.2011 / 21:27

Вечарам 5 верасня ў Гомелі былі затрыманы грамадскія актывісты Павел Прывалаў і Ілья Міронаў, якія збіралі подпісы ў падтрымку запланаванага апазіцыяй на 8 кастрычніка Народнага сходу.

Як паведаміў Прывалаў, супрацоўнік Чыгуначнага РАУС лейтэнант Голубеў затрымаў іх на вуліцы і вядзе ў аддзел міліцыі для дачы тлумачэнняў і высвятлення мэтаў збору подпісаў.

«Мы хадзілі па кватэрах, збіраючы подпісы, і, паводле слоў міліцыянера, на нас пачалі скардзіцца людзі», — сказаў Прывалаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула