БЕЛ Ł РУС

«Ляпіс Трубяцкі». «Наркаманы на гародзе»

6.09.2011 / 19:27

Юрась Ускоў

+ канцэртнае відэа «Ляпісаў» і «Гадзюкіных»

Міхалок зрабіў кавер на песню культавага ўкраінскага гурту «Браты Гадзюкіны».

Цяпер у рэпертуары «Ляпісаў», акрамя кавераў на «К.О.Т." і The Ramones, з’явілася яшчэ адна перапеўка — «Наркомани на городі» славутага ўкраінскага гурту «Браты Гадзюкіны». Песню «Ляпісы» упершыню выканалі на канцэрце памяці вакаліста «Братоў» Сяргея Кузьмінскага.

Трэба заўважыць, што творчы падыход у двух гуртоў няўлоўна падобны, такім чынам кавер Міхалка «на Кузю» з’яўляецца цалкам арганічным.

Рэакцыя на перапеўку аказалася неадназначнай. Адны лічаць, што кавер «Ляпісаў» гучыць мацней і меладычней за арыгінальнае выкананне. Іншыя заўважаюць, што з песні знікла шматгранная мелодыя ў стылі Дзюка Элінгтана.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула