БЕЛ Ł РУС

Найбліжэйшыя матчы КХЛ будуць у жалобе

8.09.2011 / 01:15

У сувязі з гібеллю ў авіякатастрофе 7 верасня хакеістаў, трэнераў і супрацоўнікаў каманды «Лакаматыў» (Яраслаўль) найбліжэйшыя матчы чэмпіянату КХЛ будуць суправаджацца жалобнымі мерапрыемствамі, забаўляльныя мерапрыемствы ў межах матчаў адмяняюцца, паведаміў дэпартамент правядзення спаборніцтваў Кантынентальнай хакейнай лігі.

Чэмпіянат будзе прадоўжаны «ў адпаведнасці з існым календаром спаборніцтваў».

Запланаваны на 8 верасня матч паміж мінскім «Дынама» і «Лакаматывам» будзе перанесены, гаворыцца ў паведамленні. Рашэнне аб выступленні ў чэмпіянаце КХЛ сезона 2011/2012 хакейнага клуба з Яраслаўля «будзе прынята найбліжэйшым часам».

Як ужо паведамлялася, сярод загінулых — два беларускія хакеісты, Руслан Салей і Сяргей Астапчук. Замест матча «Дынама» — «Лакаматыў» на «Мінск-Арэне» пройдзе вечар-рэквіем.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула