БЕЛ Ł РУС

Велізарныя чэргі ля стадыёна «Дынама»

8.09.2011 / 14:25

АГ, фота Сяргея Гудзіліна

Сёння ў касы стадыёна паступілі пакеты на матчы БАТЭ ў групавым турніры Лігі чэмпіёнаў.

Людзі займалі чэргі ад ночы, а сама чарга дасягае праезнай часткі вуліцы Свярдлова (што праўда, на «Ювентус» у 2008 г. была крыху даўжэйшая). Каля самых касаў людзі стаялі глухой сцяной. Чаргу займалі а гадзіне ночы.

Продаж білетаў пачаўся а 10-й раніцы. На рукі можна купіць два пакеты (білеты на асобныя матчы не прадаюцца), яны паводле цэнавай палітыкі дзеляцца на тры катэгорыі: 700 тыс., 400 і 190 тыс. рублёў.

Аднаасобныя білеты на «Барселону» паступяць у продаж 24 верасня, але шанцы іх набыць, здаецца, роўныя нулю.

БАТЭ згуляе ў Мінску з «Барселонай» 28 верасня, 1 лістапада — з «Міланам», 23 лістапада — з «Вікторыяй».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула