БЕЛ Ł РУС

Прэм'ера ў Оперы: «Севільскі цырульнік» вернецца да фарсавых каранёў

8.09.2011 / 15:44

Алесь Сабаленка

9 і 12 верасня. Опера. 19.00.

9 і 12 верасня ў Тэатры оперы і балета адбудзецца прэм’ерны паказ «Севільскага цырульніка». Сёлета тэатр узяўся за пастаноўку складаных класічных опер, і прапануе гледачу твор Расіні ў блізкім да фарсу варыянце.

Калі Джаакіна Расіні ў 1816 годзе пісаў оперу для рымскага карнавала, ён ухапіў тую самаю карнавальную, вулічную атмасферу камедыі dell’arte. Прыгоды Фігара -- гэта не «Хаваншчына», яны мусяць мець раслаблена-карнавальную атмасферу. У беларускай пастаноўцы яна схопленая, адзначае оперны спявак і педагог Віктар Скарабагатаў.

Паводле задумы пастаноўшчыкаў, дзея адбываецца на рымскай плошчы, дзе трупа артыстаў разыгрывае камедыю для мінакоў.
Такім чынам некаторыя падзеі оперы можна лёгка перанесці ў Венецыю, адкрываецца вялікая прастора для імправізацыі і акторскай гульні.

Пачынаючы з першай у Беларусі пастаноўкі 1934 года і да апошняй (на сёння) — 1986 года «Цырульнік» карыстаўся бадай самым высокім попытам у гледачоў Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула