БЕЛ Ł РУС

У Трыпалі прайшоў імправізаваны парад перамогі

9.09.2011 / 20:20

Тысячы людзей выйшлі на вуліцы Трыпалі, каб ушанаваць памяць загінуўшых падчас лютаўскіх антыўрадавых выступаў, якія паклалі пачатак паўстання супраць рэжыму Муамара Кадафі.

Дэманстрацыя ператварылася ў імправізаваны парад перамогі. Сотні аўтамашын, напоўненых людзьмі ўсіх узростаў, праехалі па вуліцах лівійскай сталіцы.

Просьба уладаў устрымацца ад стральбы ў паветра ігнаравалася паўсюдна.

Між тым становішча ў Трыпалі паступова наладжваецца. Па дадзеных ААН, вадаправоднай вадой забяспечаны ўжо 90%жыхароў.

Некалькі дзён таму войскі Нацыянальнай пераходнай рады ўзялі пад кантроль сістэмы водазабеспячэння горада.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула