БЕЛ Ł РУС

Тытул Міс Мінск заваявала 18-гадовая Ульяна Валахоўская — фоты

10.09.2011 / 00:27

Сяргей Гудзілін

Студэнтка Інстытута імя Сахарава атрымала 30 мільёнаў і карону з белага золата, упрыгожаную дыяментамі і тапазамі.

9 верасня абралі Міс Мінск 2011.

Вялі вечар Антон Славін, Ірына Ханунік-Рамбальская, Ларыса Грыбалёва і Аляксей Хлястоў.

Прыз глядацкіх сімпатый атрымала 23-гадовая Таццяна Давыдзенка.

Узнагароды ўручаў старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька.

Міс Мінск 2011 Ульяна Валахоўская.

Міс Мінск 2011 Ульяна Валахоўская.

9 верасня ў мінскім Палацы спорта абралі Міс Мінска 2011.
Ёй стала 18-гадовая Ульяна Валахоўская, студэнтка Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага ўніверсітэта імя Сахарава.
Пераможца атрымала карону з белага золата, упрыгожаную дыяментамі і тапазамі.

Пераможца прызналася, што сёлета яшчэ ні разу не была на занятках — так рыхтавалася да конкурсу.

Ульяна была самай высокай сярод канкурсантак —
яе рост аж 181 см. У той жа час яна зусім худзенькая,
важыла на момант конкурсу ўсяго 53 кг, абхоп грудзяў 81 см, талія — 60 см, а абхоп сцёгнаў — цэлых 93 см.
Пераможцы дастаўся грашовы прыз 30 мільёнаў рублёў (каля 3,6 тыс. даляраў па рынкавым курсе).

«На што я іх вытрачу, я пакуль не ведаю», — прызналася Ульяна.

Яна прызналася таксама, што

яе хлопец сядзеў у часе конкурсу ў зале і «крычаў наймацней».

Прыз глядацкіх сімпатый атрымала 23-гадовая студэнтка Акадэміі мастацтваў Таццяна Давыдзенка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула