БЕЛ Ł РУС

Шведскай дэлегацыі не далі беларускіх візаў

11.09.2011 / 09:35

Яны мелі намер сустрэцца ў Брэсце са сваімі беларускімі партнёрамі — БСДП(Г).

Адмоўлена ў візе адразу чатыром удзельнікам дэлегацыі. Асабліва абуральным выглядае факт адмовы Гуніле Шванторп, якая з'яўляецца дэпутаткай Шведскага парламента ад сацыял-дэмакратычнай партыі.

Кіраўнік Брэсцкай абласной арганізацыі БСДП(Г) Ігар Маслоўскі звярнуўся з адкрытым лістом да МЗС Беларусі. Ён патрабуе неадкладна выправіць сітуацыю, а таксама прынесці прабачэнні грамадзянам Швецыі, якія збіраліся наведаць Беларусь.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула