БЕЛ Ł РУС

Астапчука і Крываносава пахавалі ў Мінску

12.09.2011 / 09:45

На Кальварыйскіх могілках Мінска 11 верасня прайшло пахаванне хакеіста Сяргея Астапчука і трэнера Мікалая Крываносава — ураджэнцаў Беларусі, загінулых 7 верасня ў выніку крушэння самалёта Як-42, на борце якога знаходзілася каманда «Лакаматыў» (Яраслаўль).

Раней планавалася, што Астапчук будзе пахаваны на Каладзішчанскіх могілках у Мінскім раёне, аднак затым месца пахавання было зменена.

Цырымонія развітання з Астапчуком прайшла ў рытуальнай зале на вул. Альшэўскага, з Крываносавым — у кватэры яго сваякоў.

Напярэдадні на Маскоўскіх (Усходніх) могілках прайшло пахаванне абаронца «Лакаматыва» і зборнай Беларусі Руслана Салея. Развітанне з хакеістам было арганізавана ў фае крытага катка ў парку Горкага — дамашняй пляцоўкі мінскага «Юнацтва», якое ўзначальвае сябар Салея Міхаіл Захараў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула