Сем чалавек пацярпелі пры лабавым сутыкненні аўтамабіляў у Браслаўскім раёне
Уначы 11 верасня ў раёне вёскі Рубеж сутыкнуліся Ford Mondeo і Volvo 440. Шасцёра чалавек выбраліся з аўтамабіляў самастойна. Адзін з пасажыраў Volvo апынуўся заблакаваным. Яго вызвалілі работнікі МНС. Лекары дыягнаставалі ў яго шматлікія пераломы і траўмы.
Усе пацярпелыя дастаўленыя ў бальніцу.