БЕЛ Ł РУС

Беларускі Калегіюм запрашае слухачоў

13.09.2011 / 11:06

ДС

Прапануецца дадатковае навучанне па спецыялізацыях: журналістыка; найноўшая гісторыя; філасофія/літаратура, а таксама спецкурс па фатаграфіі.

Да ўдзелу ў конкурсе

запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў альбо асобы з вышэйшай адукацыяй.
У выключных выпадках прымаюцца студэнты малодшых курсаў. Навучэнцамі БК могуць быць тыя, хто пастаянна альбо на час навучаньня пражывае ў Мінску.
Навучальныя праграмы БК арыентаваныя на выкладаньне найноўшых фрагментаў сучаснай веды і не дублююць існуючыя праграмы дзяржаўных і недзяржаўных універсітэтаў. Сертыфікат Калегіюму не замяняе дыплом аб вышэйшай адукацыі.

Навучаньне ў БК – бясплатнае. Пачатак заняткаў з 3 кастрычніка 2011 г. Заяўкі прымаюцца да 25 верасня 2011 г.

Пра ўмовы паступлення можна прачытаць на сайце БК.

Дадатковая інфармацыя: т.:

(29) 276-27-15 (MTC), (29) 679-26-82 (velcom)
ад ад 14.00 да 18.00 (акрамя суботы і нядзелі); ці праз kalehium@gmail.com.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула