БЕЛ Ł РУС

Мінскі гей-парад запланаваны на 22 кастрычніка

13.09.2011 / 16:24

Арганізатары падалі ў гарвыканкам заяўку на шэсце ў падтрымку талерантнага стаўлення да гомасэксуалістаў.

«Мінскі гей-прайд — гэта праваабарончы форум, мы будзем гаварыць пра права быць сабой. Не ўсе беларусы па-ранейшаму роўныя і раўнапраўныя. У прыватнасці, гомасэксуалы, бісэксуалы, трансгендары па-ранейшаму не могуць быць сабой у нашай краіне, нягледзячы на дэкрыміналізацыю гомасэксуальных стасункаў у Беларусі ў 1994 годзе і бясплатныя аперацыі па змене полу.

ЛГБТ-супольнасцьпа-ранейшаму вымушана хаваць сваю ідэнтычнасьць, хлусіць блізкім, родным, выдумляць спосабы, каб падмануць заканадаўства, шукаць апраўдання ўласнай слабасці — гэта праблема», — паведаміў старшыня арганізацыйнага камітэта Мінскага гей-прайда, старшыня праваабарончага праекта «ГейБеларусь» Сяргей Андросенка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула