БЕЛ Ł РУС

Прададзена палова пакетаў на матчы БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў

14.09.2011 / 09:48

У аўторак, 13 верасня, быў рэалізаваны 771 білетны пакет (на ўсе тры гульні) на хатнія гульні БАТЭ ў групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў. У касах барысаўскага гарадскога стадыёна набыта 290 штук (1-я катэгорыя — 115, 2-я — 25, 3-я — 150), на сталічным стадыёне «Дынама» — 481 (166 + 56 + 259).

Такім чынам, за сем дзён прададзена 15 009 білетных пакетаў. З іх 1-й катэгорыі — 4067, 2-й — 2630, 3-ы — 8312. У Барысаве прададзена 4853 (1576 + 1494 + 1783), у Мінску — 10156 (2491 + 1136 + 6529).

28 верасня БАТЭ згуляе ў Мінску з «Барселонай», 1 лістапада — з «Міланам», 23 лістапада — з «Вікторыяй».

Напасрэдна на «Барселону» білеты паступяць у продаж 24 верасня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула