БЕЛ Ł РУС

Сірыйскія апазіцыянеры спалілі расійскі сцяг у Дзень гневу супраць палітыкі Масквы

14.09.2011 / 10:05

Паслы ЗША і Францыі ў Сірыі наведалі ў аўторак у Дамаску цырымонію развітання з апазіцыйным актывістам Гіятам Матарам, які памёр, паводле дадзеных праваабаронцаў, пад катаваннямі ў зняволенні, а ўдзельнікі антыўрадавых дэманстрацый палілі сцягі Расіі.

Матар быў адным з асноўных арганізатараў акцый пратэсту з патрабаваннем адстаўкі прэзідэнта Сірыі Башара Асада.

У сірыйскіх гарадах Дзераа і Хомс у аўторак, які быў абвешчаны апазіцыянерамі Днём гневу супраць Расіі, прайшлі новыя дэманстрацыі. Іх удзельнікі палілі сцягі Расіі — у знак пратэсту супраць нежадання Масквы падтрымаць новыя санкцыі супраць сірыйскіх уладаў, прапанаваныя Захадам.

«Урад Расіі забівае нас. Не падтрымлівайце сірыйскі рэжым», — было напісана па-расійску на банэрах, падрыхтаваных сірыйскімі апазіцыянерамі.

«Не падтрымлівайце забойцаў. Не забівайце сірыйцаў сваёй пазіцыяй [у Радзе бяспекі ААН]», — заклікалі Маскву праціўнікі прэзідэнта Асада. У адным з паведамленняў заклікі на арабскай дублююцца і па-руску: «Расія, не заплюшчвай вочы на масавыя забойствы людзей, якія вераць у цябе!», «Не губляйце вашых сяброў! Мы проста хочам жыць свабодна», «Рэжым Асада, як рэжым Сталіна, асуджаны», «Сталін не змог знішчыць рускую свабодную душу! Асад не зможа забіць свабодную сірыйскую душу», а таксама «Дзмітрый Анатольевіч! Не падтрымлівайце сірыйскі рэжым».

Таксама паведамляецца пра гібель некалькіх і арыштах дзясяткаў праціўнікаў рэжыму ў Хомсе, Дзераа і ў прыгарадах Дамаска. Ліга арабскіх дзяржаваў у аўторак заклікала да неадкладнага спынення кровапраліцця ў Сірыі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула