БЕЛ Ł РУС

Беларускі спартсмен Алім Селімаў стаў чэмпіёнам свету па грэка-рымскай барацьбе ў Стамбуле

14.09.2011 / 10:07

У турэцкім Стамбуле ў фінальным паядынку вагавой катэгорыі да 84 кг прадстаўнік Беларусі перамог паляка Даміяна Янікоўскага (1:0, 0:3, 2:0).

На шляху да вырашальнай схваткі Алім Селімаў паслядоўна выйграў у Таічы Оку (Японія), Янарбека Кенджэева (Кыргызстан), Самана Тахмасебі (Азербайджан) і Рамі Хінценіемі (Фінляндыя).

Акрамя золата сусветнага першынства беларускі барэц стаў уладальнікам алімпійскай ліцэнзіі ў Лондан-2012.

Напярэдадні беларускі спартсмен Элбек Тажыеў (55 кг) заваяваў сярэбраны медаль, а Цімафей Дзейнічэнка (96 кг) заняў 5-е месца. Яны таксама сталі ўладальнікамі ліцэнзій на Алімпіяду-2012. Пуцёўкі ў алімпійскі Лондан атрымаюць па шэсць лепшых барцоў у кожнай вагавой катэгорыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула