БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка павіншаваў Мядзведзева з днём нараджэння

14.09.2011 / 10:12

Кіраўнік Беларусі павіншаваў прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Дзмітрыя Мядзведзева з днём нараджэння.

«Перакананы, што нашае канструктыўнае супрацоўніцтва па шырокім спектры пытанняў будзе і ў далейшым садзейнічаць рэалізацыі планаў па развіцці інтэграцыйных працэсаў у інтарэсах народаў Беларусі і Расіі», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік беларускай дзяржавы таксама выказаў упэўненасць, што забяспечанне высокага ўзроўню міждзяржаўнага дыялогу цалкам адпавядае інтарэсам Беларусі і Расіі — стратэгічных партнёраў і саюзнікаў.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Дзмітрыю Мядзведзеву моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і поспехаў у адказнай шматграннай дзейнасці ў імя Расіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула