БЕЛ Ł РУС

Першая ластаўка. «БПС-Банк» прадае валюту па картках па 7300 рублёў

14.09.2011 / 11:00

Ягор Марціновіч

Здаць валюту па такім курсе ўдасца, але зняць даляры і еўра - пакуль што толькі за мяжой.

«БПС-Банк» стаў першым беларускім банкам, які рашыўся-такі падняць курсы пакупкі і продажу валюты. Цяпер па пластыкавых картках банка можна прадаць даляры па 7000 рублёў, а купіць па 7300 рублёў.

Курс еўра вылучаецца вялікай разбежкай. Пакупка — 9380 рублёў, продаж — 10147 рублёў.

Здаць валюту па такім курсе ўдасца, але зняць даляры і еўра — пакуль што толькі за мяжой. Свабоднай валюты на продаж у банках усё яшчэ няма.

Курсы абмену наяўнай валюты застаюцца пакуль што застаюцца ранейшымі.

Ад сёння банкі могуць выстаўляць адвольны курс пакупкі і продажу валюты.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула