БЕЛ Ł РУС

Амбасада Чэскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь

24.02.2006 / 10:45

Nashaniva.com

Амбасада Чэскай Рэспублікі выражае сваю заклапочанасьць у сувязі зь непраўдзівай інфармацыяй, якая прагучала па беларускім тэлебачаньні і якая датычыць Амбасады ў Менску.

Прэс-рэліз

Амбасада Чэскай Рэспублікі выражае сваю заклапочанасьць у сувязі зь непраўдзівай інфармацыяй, якая прагучала па беларускім тэлебачаньні і якая датычыць Амбасады ў Менску.

Беларускае тэлебачаньне ў праграме «Панарама» ад 19 лютага распаўсюдзіла непраўдзівую інфармацыю з мэтай дыскрэдытацыі нашай краіны і Амбасады Чэхіі ў Беларусі.

Міністэрства замежных спраў Чэскай Рэспублікі пераклала Рэзалюцыю ААН №13/2005 на беларускую мову для ўсіх, хто цікавіцца правамі людзей у Беларусі. Буклеты, паказаныя ў праграме «Панарама» — гэта не «дывэрсія», а тэкст, афіцыйна апублікаваны і ўзгоднены з Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый.

На жаль, беларускі рэжым валодае дзяржаўнай манаполіяй на распаўсюд інфармацыі сярод грамадзян Беларусі. Амбасада хацела б падкрэсьліць, што праўдзівая і незалежная інфармацыя ёсьць умовай дэмакратыі. Яна заклікае беларускае тэлебачаньне даносіць да беларускіх людзей аб’ектыўную інфармацыю.

Амбасада настойвае на тым, што яна вядзе празрыстую і адкрытую дыпляматычную дзейнасьць, якая заснавана на Венскай канвэнцыі аб дыпляматычных зносінах.

Усе, хто зацікаўлены ў свабоднай і праўдзівай інфармацыі, могуць атрымаць буклеты ў Амбасадзе Чэхіі на зав.Музычным, Менск.

Менск, 20 лютага 2006

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула