БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка падпісаў указ аб выплаце ў верасні аднаразовай дапамогі ў 500 тыс. рублёў бюджэтнікам і пенсіянерам

15.09.2011 / 18:52

Аляксандр Лукашэнка 15 верасня падпісаў указ № 417 «Аб аднаразовай матэрыяльнай дапамозе».

Як паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, «у мэтах дадатковай падтрымкі грамадзян» прадугледжана аказанне аднаразовай матэрыяльнай дапамогі ў 500 тысяч рублёў асобам, якія на 1 верасня 2011 года з’яўляліся работнікамі бюджэтнай сферы, уключаючы дзяржаўных служачых і ваеннаслужачых, атрымальнікамі дапамог (па доглядзе дзіцяці, дзіцяці-інваліда і інваліда I групы) і непрацуючымі атрымальнікамі пенсій.

«З мэтай забеспячэння роўных магчымасцяў грамадзян кіраўнікам арганізацый, на работнікаў якіх не распаўсюджваецца дзеянне ўказа, рэкамендавана выплаціць аднаразовую матэрыяльную дапамогу сваім работнікам зыходзячы з фінансавых магчымасцяў арганізацый», — паведамляе прэс-служба.

Указам прадугледжана, што выплата аднаразовай матэрыяльнай дапамогі будзе праведзена ў верасні 2011 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула