БЕЛ Ł РУС

У Даніі перамаглі левыя, прэм'ерам упершыню стане жанчына

16.09.2011 / 09:27

На парламенцкіх выбарах у Даніі, якія прайшлі ў чацвер, перамагаюць апазіцыйныя левыя партыі на чале з сацыял-дэмакратамі.
У левай апазіцыі — 90 мандатаў са 179 наяўных у парламенце (51,1% галасоў выбаршчыкаў), у кіроўнай кансерватыўнай кааліцыі — 85 мандатаў (48,9%).

Калі вынікі экзіт-пулаў пацвердзяцца дадзенымі афіцыйнага падліку галасоў, гэта будзе значыць, што пасля дзесяцігадовага праўлення ліберальна-кансерватыўнай кааліцыі ва ўладзе можа апынуцца левы ўрад.

Левы апазіцыйны блок прадстаўлены ў Даніі чатырма партыямі — сацыял-дэмакратычнай, Сацыялістычнай народнай партыяй, Чырвона-зялёным альянсам і лева-ліберальнай «Радыкалы Венстрэ».

Іншай навіной выбараў можа стаць той факт, што ўпершыню ў палітычнай гісторыі Даніі ўрад узначаліць жанчына — лідар сацыял-дэмакратаў Хелен Торнінг-Шміт.

У парламенце краіны засядае 179 дэпутатаў, абіраных тэрмінам на чатыры гады. Чацвёра з 179 дэпутатаў абіраюцца ад Фарэрскіх выспаў і Грэнландыі.

На сённяшні дзень парламент Даніі прадстаўлены дзевяццю партыямі, і для абрання ў яго партыям неабходна пераадолець двухпрацэнтны бар’ер. Дата чарговых выбараў, паводле традыцыі, аб’яўляецца дзейным прэм’ер-міністрам.

Кааліцыйны кансерватыўны ўрад, сфармаваны ліберальна-кансерватыўнай партыяй «Венстрэ» і Кансерватыўнай народнай партыяй, знаходзіцца ва ўладзе ў Даніі з 2001 года. Па выніках апошніх выбараў, якія прайшлі ў 2007 годзе, гэты ўрад падтрымліваюць Дацкая народная партыя, Ліберальны альянс і партыя хрысціянскіх дэмакратаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула