БЕЛ Ł РУС

Расія можа перадаць беларускаму войску 18 старых Су-30К

16.09.2011 / 09:38

Як стала вядома расійскай газеце «Коммерсант», у Беларусі неўзабаве апынуцца 18 былых індыйскіх знішчальнікаў Су-30К, якія мусяць быць вернутыя ў Расію паводле ўмоваў кантракту яшчэ 1990-х гадоў.
У Баранавічах іх мадэрнізуюць, пасля чаго іх чакае новая служба. Самалёты хутчэй за ўсё апынуцца ў шэрагах ваенна-паветраных сіл (ВПС) Беларусі.

Гісторыя з гэтымі самалётамі пачалася ў 1996 годзе, калі Масква і Дэлі падпісалі самы першы кантракт на пастаўку цяжкіх шматмэтавых знішчальнікаў. Аднак адразу і хутка, ужо ў 1997–1999 гадах, Расія аб’ектыўна не магла забяспечыць Індыі пастаўку самалётаў у спецыяльна абумоўленай кантрактам «прасунутай» канфігурацыі — Су-30 МКІ. Тады быў знойдзены кампраміс: першыя 18 машын пайшлі ў спрошчаным варыянце Су-30К з той умовай, што пазней іх заменяць на такую ж колькасць новых, паўнавартасных Су-30 МКІ, пасля чаго Су-30К вернуцца ў Расію.

На дадзены момант, піша газета, не вядзецца ніякіх канкрэтных перамоваў аб пастаўцы гэтай партыі «Су» ў трэція краіны.

Новае месца дыслакацыі знішчальнікаў — Баранавічы — было выбранае невыпадкова: сама Беларусь таксама зацікаўленая ў набыцці Су-30. Першы раз Аляксандр Лукашэнка заяўляў пра гэта яшчэ ў 2005 годзе. У траўні гэтага года на гэтую тэму зноў прагучала афіцыйная заява з Мінска: старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Беларусі Сяргей Гурулёў заявіў, што ў планах прысутнічае «пастаўка і самалётаў тыпу МіГ-35 або Су-30». Пры гэтым закупляць новую тэхніку для Беларусі было б занадта дорага.

Паводле дадзеных «Коммерсанта», менавіта былыя індыйскія Су-30К і могуць, хутчэй за ўсё, папоўніць парк ВПС Беларусі.

Цяперашні рэшткавы кошт кожнага індыйскага Су-30К складае каля $10 млн, а іх рамонт і наступная мадэрнізацыя да ўзроўню Су-30КН абыдуцца яшчэ ў $5 млн за адзінку.

Беларускі ваенны бюджэт сапраўды не пацягне рынкавага кошту такой партыі Су-30КН (ад $270 млн і больш). Газета нагадвала, што ў 2006 годзе беларуская 115-я зенітная ракетная брыгада, разгорнутая на мяжы з Польшчай, атрымала з Расіі 4 дывізіёны сістэмы СПА С-300ПС, якія таксама былі да гэтага ва ўжыванні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула