БЕЛ Ł РУС

Фотафакт: Талончыкі на праезд у гарадской электрычцы аформленыя па-расійску

18.09.2011 / 11:00

Іх прадаюць на вакзалах станцый, а ў хуткім часе яны могуць з’явіцца ў метро і шапіках «Белсаюздруку».

Беларуская чыгунка пачала прадаваць квіткі новага ўзору на праезд у швейцарскіх электрацягніках. Новыя квіткі па форме і памеры нагадваюць талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце. Аформленыя яны па-расійску. На дадзены момант набыць іх можна ў касах вакзалаў на станцыях. Але, як паведамлялася раней, яны могуць з’явіцца ў касах метро і ў шапіках «Белсаюздруку».

Нагадаем, што ў рамках праекта «Гарадскія лініі» з 10 верасня наладжаны рэгулярны рух новых электрычак па маршруце ад станцыі Мінск-пасажырскі да станцыі Беларусь (Заслаўе) і назад.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула