БЕЛ Ł РУС

Вывучаецца мэтазгоднасць стварэння плацежнай сістэмы на аснове мабільнай сувязі

19.09.2011 / 16:32

Распараджэннем прэм’ер-міністра Беларусі ад 16 верасня 2011 года № 119р створана экспертная група для разгляду пытанняў укаранення нацыянальнай плацежнай сістэмы на аснове мабільнай сувязі.

Акрамя спецыялістаў Мінсувязі ў склад экспертнай групы ўключаны прадстаўнікі Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце, Нацыянальнага банка, аператараў сотавай сувязі, іншых зацікаўленых структур. Кіраўнік групы — першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Леанід Дзямідаў.

Экспертнай групе даручана разгледзець пытанні стварэння нацыянальнай плацежнай сістэмы на аснове мабільнай сувязі і да 1 лістапада 2011 года падрыхтаваць адпаведныя прапановы ва ўрад аб мэтазгоднасці ўкаранення гэтай сістэме на тэрыторыі Беларусі.

Пры наяўнасці ў зацікаўленых бакоў прапаноў па пытанні ўкаранення і развіцця плацежных сістэм у краіне Мінсувязі ў межах сваёй кампетэнцыі разгледзіць гэтыя прапановы з іх наступным (у выпадку неабходнасці) асвятленнем на пасяджэнні экспертнай рабочай групы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула