БЕЛ Ł РУС

Фанатам «Мінска» не дазволілі вывесіць банер «Чужыя стадыёны заўзятараў не дададуць!»

19.09.2011 / 21:5

Міліцыя палічыла расцяжку правакацыйнай.

Заўзятары ФК «Мінск» не змаглі вывесіць банер «Чужыя стадыёны заўзятараў не дададуць! Дынама-Юні, Трактар, Куды далей?» на матчы 25-га тура чэмпіянату Беларусі супраць «Белшыны», што прайшоў 17 верасня.

Міліцыянеры палічылі расцяжку правакацыйнай.

Нагадаем, у цяперашнім чэмпіянаце хатнім стадыёнам «Мінска» лічыўся «Дынама», аднак з-за правядзення на ім еўракубкавых матчаў і сустрэч нацыянальнай зборнай «гараджане» змушаныя гуляць свае сустрэчы на ​​іншых сталічных арэнах.

Так, да канца першынства мінчане будуць прымаць сваіх супернікаў на «Дынама-Юні».

fcminsk.forum24.ru

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула