БЕЛ Ł РУС

У сераду і чацвер да +25°С

20.09.2011 / 12:54

У найбліжэйшыя дні ў Беларусі захаваецца цёплае надвор'е. Найцяплей будзе на Брэстчыне.

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 21 верасня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, толькі ноччу месцамі па Віцебскай і Магілёўскай абласцях кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер няўстойлівы 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 6–13°С, днём

ад плюс 18°С па поўначы да плюс 25°С па паўднёвым захадзе.

У Мінску 21 верасня пераменная воблачнасць, без ападкаў. Вецер няўстойлівы 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 10–12°С, днём плюс 20–22°С.

22 верасня ў Беларусі пераменная воблачнасць. У асобных раёнах невялікія дажджы. Ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер няўстойлівы 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 6–13°С, днём ад плюс 18°С па поўначы да плюс 25°С па поўдні краіны.

23 верасня ў Беларусі будзе пахмурна з праясненнямі. Месцамі кароткачасовыя дажджы. Вецер заходні 5–10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 6–13°С,

днём плюс 14–21°С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула