БЕЛ Ł РУС

У Гомелі затрыманы Цянюта і Такарэнка

20.09.2011 / 21:3

У Гомелі на вуліцы Юбілейнай 20 верасня былі затрыманыя міліцыяй грамадскія актывісты Андрэй Цянюта і Васіль Такарэнка, якія распаўсюджвалі інфармацыйныя матэрыялы пра Народны сход. Правядзенне мерапрыемства прызначана на 8 кастрычніка.

Як паведаміў Цянюта, іх даставілі ў АУС Чыгуначнага раёна Гомеля. У дачыненні да затрыманых складзены пратакол на падставе артыкула 23.34 КоАП (парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства). Актывісты знаходзяцца зараз у ІЧУ да суда, які пройдзе 21 верасня.

У Гомелі правядзенне Народнага сходу плануецца на пляцоўцы каля ДК «Віпра» (вуліца Юбілейная). На Юбілейнай 5 верасня ўжо затрымліваліся актывісты, якія збіралі подпісы ў падтрымку мерапрыемства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула