На пасаду прэзідэнта Кыргызстана прэтэндуюць 25 кандыдатаў
Колькасць прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта Кыргызстана, выбары якога намечаны на 30 кастрычніка, скарацілася да 25 чалавек. Раней аб намеры ўдзельнічаць у прэзідэнцкай гонцы заявілі 83 прэтэндэнты. Затым іх колькасць скарацілася.
Зараз кіраўніком краіны з’яўляецца прэзідэнт пераходнага перыяду Роза Атунбаева, чые паўнамоцтвы мінаюць 31 снежня.
Атунбаева, паводле канстытуцыі, не мае права ўдзельнічаць у выбарах. Гэта будуць першыя ў гісторыі Кыргызтана выбары, у якіх не бярэ ўдзелу дзеючы кіраўнік дзяржавы, а збеглы — Курманбек Бакіеў — хаваецца ў Беларусі.