Севярынца не выпусцілі на працу, бо сёння акцыя маўклівага пратэсту
«У дзяжурцы мне сказалі, што мушу знаходзіцца ў камендатуры».
Сустаршыню аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Паўла Севярынца, які адбывае тры гады «хіміі» ў спецкамендатуры № 7 у Пружанскім раёне, у сераду, 21 верасня, не выпусцілі на працу.
«У дзяжурцы мне сказалі, што мушу знаходзіцца ў камендатуры», — паведаміў Севярынец.
«Яшчэ ўчора ўвечары мяне прызначылі днявальным. Мінулы разам, будучы днявальным, я на працу пайшоў, але сёння 21 верасьня. Таму зразумела, што з боку міліцыі гэта захады перасцярогі — перастрахоўваюцца».
Паўла Севярынца 16 мая асудзілі на 3 гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.