БЕЛ Ł РУС

Зборная Беларусі апусцілася на 15 пазіцый у рэйтынгу ФІФА

21.09.2011 / 13:00

Сёння ФІФА абнавіла рэйтынг зборных свету. Зборная Беларусі страціла 15 пазіцый у параўнанні з мінулым рэйтынгам і зараз размяшчаецца на 56-м месцы.

Нагадаем, у рэйтынгу за жнівень Беларусь была на 41-м месцы. Беларусы за месяц правялі два спарынгі: 2 верасня ў Мінску саступілі зборнай Боснііў рамках адборачнага турніру Еўра-2012 (0:2), а 6 верасня ў гасцях у Босніі таксама саступілі з мінімальным лікам — 1:0.

У першай тройцы рэйтынгу ФІФА адбылося адно змяненне: зборная Іспаніі вярнула сабе першы радок, зрушыўшы на другое месца каманду Нідэрландаў. З значных змен у топ-10 варта адзначыць падзенне зборнай Англіі з 4-га на 8-ю пазіцыю.

Прыводзім першую дзясятку рэйтынгу, а таксама сапернікаў зборнай Беларусі па адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы 2012.

1 (2) Іспанія — 1602 ачкі,

2 (1) Нідэрланды — 1571,

3 (3) Нямеччына — 1290,

4 (5) Уругвай — 1184,

5 (8) Партугалія — ​​1158,

6 (7) Італія — ​​1142,

7 (6) Бразілія — ​​1132,

8 (4) Англія — ​​1089,

9 (10) Харватыя — 1057,

10 (9) Аргенціна — 1024,

11 (14) Грэцыя — 1000,

12 (15) Францыя — 956,

13 (13) Расія — 954…

22 (39) Боснія і Герцагавіна — 839…

49 (54) Румынія — 584…

56 (41) Беларусь — 554

71 (57) Албанія — 474…

114 (128) Люксембург — 284…

Наступнае абнаўленне рэйтынгу ФІФА чакаецца 19 кастрычніка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула