ЦУ: Лукашэнка запатрабаваў з 2012 года канчаткова вызначыцца са структурай севазвароту
Аб гэтым ён заявіў сёння ў ходзе рабочай паездкі ў Мінскую вобласць.
«З наступнага года заканчваюцца ўсе эксперыменты, павінна быць устойлівая работа. Трэба ведаць, на якім полі што сеяць», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле слоў яго, паказчыкі ўраджайнасці па асноўных сельгаскультурах сёлета даволі добрыя, а таму гэты год павінен стаць своеасаблівай планкай, ніжэй за якую ў будучым апускацца нельга.
Лукашэнка падрабязна цікавіўся тым, як ідуць уборка сельгаскультур і сяўба азімых збожжавых у рэгіёнах. У прыватнасці, размова ішла аб уборцы кукурузы і нарыхтоўцы яе насення на кукурузакалібровачных заводах. Як праінфармавалі яго, у цэлым Беларусь у наступным годзе будзе практычна поўнасцю забяспечана ўласным насеннем кукурузы, айчынныя вучоныя актыўна займаюцца распрацоўкай новых гібрыдных высокаўраджайных сартоў гэтай культуры. Разам з тым у пытанні селекцыі кукурузы Беларусь мае намер супрацоўнічаць і з іншымі краінамі. Як далажыў прэм’