БЕЛ Ł РУС

Дазволены неабмежаваны вываз цыгарэт, набытых у магазінах на мяжы

21.09.2011 / 15:06

У Беларусі дазволены неабмежаваны вываз цыгарэт, набытых у магазінах на мяжы. Такое рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове Савета міністраў № 1233 ад 15 верасня 2011 года.

Гэтай пастановай унесены дапаўненні ў пастанову ўрада № 755 ад 11 чэрвеня, якім былі ўведзены абмежаванні на вываз шэрагу харчовых і нехарчовых тавараў: дазваляўся вываз не больш чым двух пачак цыгарэт, астатняя колькасць абкладалася мытным зборам.

Як паведамлялася раней, прадукцыя ААТ «Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман», якая рэалізуецца праз гандлёвыя аб’екты, размешчаныя ў пунктах пропуску цераз дзяржаўную мяжу Беларусі, выключана з прэйскуранта цэн, якія рэгулююцца дзяржавай. На гэтыя тытунёвыя вырабы прымяняюцца свабодныя адпускныя і рознічныя цэны, сфарміраваныя з улікам кан’юнктуры рынку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула