БЕЛ Ł РУС

У дзень маўклівых пратэстаў у Гродне будуць правяраць сірэны

21.09.2011 / 15:09

Комплексная праверка сістэмы апавяшчэння грамадзянскай абароны супала з чарговай маўклівай акцыяй.

21 верасня ў Гродне правядуць комплексную праверку сістэмы апавяшчэння грамадзянскай абароны, паведамляе газета «Вечерний Гродно». Плануецца, што будуць запускацца электрасірэны, а па сетцы праваднога радыёвяшчання і вулічных гучнагаварыцелях перадавацца паведамленні штаба грамадзянскай абароны. У МНС просяць грамадзян захоўваць спакой і парадак.

У гэты ж дзень пасля працяглага перапынку мусіць адбыцца чарговая маўклівая акцыя.

«Вечерний Гродно» піша, што да іх у рэдакцыю наведаўся супрацоўнік Ленінскага РАУС. Ён параіў журналістцы Паліне Жураўлёвай, якую на адной з акцый збілі невядомыя жанчыны ў цывільным, не хадзіць у сераду вечарам у горад.

Супрацоўнік міліцыі патлумачыў, што яго візіт звязаны з загадам кіраўніцтва. Аказалася, што міліцыянты павінны апавясціць усіх грамадзян, якіх затрымлівалі на маўклівых акцыях, аб адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула