БЕЛ Ł РУС

Гомель: Цянюту далі 10 сутак, Такарэнку — штраф

21.09.2011 / 15:19

Суддзя Чыгуначнага раёна Гомеля Ілля Свірыдаў пакараў адміністрацыйным арыштам на 10 сутак грамадскага актывіста Андруся Цянюту, які напярэдадні на вуліцы Юбілейнай раздаваў мінакам запрашэнні на Народны сход 8 кастрычніка.

За гэта ж суддзя аштрафаваў Васіля Такарэнку на 350 тысяч рублёў.

Цянюту і Такарэнку міліцыянты затрымалі 20 верасня, калі тыя зьбіралі подпісы жыхароў вуліцы Юбілейнай за правядзенне 8 кастрычніка Народнага сходу.

Збіральнікаў подпісаў даставілі ў Чыгуначны РАУС, а пасля ў ізалятар часовага ўтрымання, дзе яны правялі ноч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула