БЕЛ Ł РУС

Каханне і дэмакратыя ад Леанарда Коэна

21.09.2011 / 15:46

ЮУ

+відэа песняў Коэна

21 верасня 1934 года нарадзіўся Леанард Коэн — канадскі паэт і празаік, які ва ўзросце 32 гадоў раптоўна ўзяў у рукі гітару і пачаў пісаць такія песні, што Боб Дылан, Джэймс Тэйлар і іншыя паэты ад музыкі пачалі марыць «стаць Коэнам хаця б на гадзінку».

За 77 гадоў Леанард Коэн паспеў запісаць 12 студыйных альбомаў, выдаць два раманы, пражыць шэсць гадоў у манастыры і напісаць ледзьве не найлепшыя песні пра каханне за другую палову ХХ стагоддзя.

Аднак не каханнем адзіным жыве містэр Коэн, сярод ягоных найлепшых песняў ёсць і рэч з назвай «Дэмакратыя», якая ўжо пятнаццаць гадоў выклікае супярэчлівыя пачуцці ў слухачоў усяго свету.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула