БЕЛ Ł РУС

МЗС Літвы прапануе зрабіць неўязнымі ў ЕС яшчэ 18 беларускіх чыноўнікаў

21.09.2011 / 16:37

З прычыны пераследу Бяляцкага і «Вясны».

Вільня плануе забараніць ўезд у Літву васямнаццаці беларускім службовым асобам, якія звязаныя з перасьледам беларускага праваабарончага цэнтру «Вясна» і яго кіраўнікоў, паведамляе МЗС Літвы.

Прозвішчы і пасады чыноўнікаў не называюцца, адзначаецца, што яны «звязаныя з пераследам цэнтру абароны правоў чалавека „Вясна“ і яго лідараў». На аснове дзейных законаў, з адпаведнай просьбай МЗС звярнуўся ў Дэпартамент міграцыі.

Як паведамляе міністэрства, Літва таксама звярнулася да іншых дзяржаваў ЕС з заклікам разгледзець магчымасць унясення згаданых службовых асобаў у свае сьпісы непажаданых замежных грамадзянаў.

У сувязі з рэпрэсіямі афіцыйнага Мінска супраць апазіцыі ЕС ужо забараніў уезд на яго тэрыторыю 200 высокапастаўленым беларускім чыноўнікам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула