«Калі міліцыя пачынае працаваць, у гэтую варонку можа зацягнуць»
Прэс-сакратар ГУУС Мінгарвыканкама заклікае журналістаў быць «разважлівымі».
«Журналісты робяць сваю працу, і ніхто ім не можа забараніць асвятляць гэтыя падзеі. Але я б параіў рэпарцёрам памятаць, што яны ідуць на не санкцыянаванае ўладамі мерапрыемства. І калі супрацоўнікі міліцыі будуць спыняць гэтыя супрацьпраўныя дзеянні, то журналістам варта быць больш разважлівымі…», — сказаў Аляксандр Ластоўскі.
На пытанне БАЖ, што азначае «быць больш разважлівымі»,
Спадар Ластоўскі «не думае, што сёння ўвогуле нешта будзе», але ўвечары на вуліцах горада з’явяцца супрацоўнікі інфармацыйнай групы ГУУС, да якіх могуць звяртацца па дапамогу журналісты.
Сам
«Журналісты могуць звяртацца да мяне на працягу ўсяго мерапрыемства. Я буду на сувязі і ўвесь час даступны. Але, калі здарыцца такое, што кагосьці з рэпарцёраў затрымаюць, то тут ужо, як раней, наўрад ці дапамагу», — прызнаўся Аляксандр Ластоўскі.
На пытанне, ці азначае гэта звужэнне яго паўнамоцтваў (бо раней ён неаднаразова дапамагаў журналістам, вызваляючы іх з РУУСаў і нават з Акрэсціна),
«Зараз буду дзейнічаць, як загадае кіраўніцтва, і строга ў межах маіх паўнамоцтваў», — скончыў гутарку Аляксандр Ластоўскі.