БЕЛ Ł РУС

Прадстаўнікі ЕС маюць намер назіраць за сённяшняй акцыяй маўклівага пратэсту

21.09.2011 / 17:47

Прадстаўнікі ЕС будуць назіраць за сённяшняй акцыяй маўклівага пратэсту і дзеяннямі беларускіх уладаў, заявіла кіраўнік прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Беларусі Майра Мора 21 верасня на сваёй першай прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Напярэдадні Мора ўручыла даверчыя граматы Аляксандру Лукашэнку.

«Мы назіраем за тым, што адбываецца ў Беларусі і што адбываецца з яе грамадзянамі. Сённяшняя акцыя і дзеянні ўладаў будуць паказальнымі», — сказала яна.

Сёння з 19.00 да 20.00 пасля двухмесячнага перапынку ў Беларусі павінна прайсці чарговая акцыя маўклівага пратэсту, ініцыяваная інтэрнэт-супольнасцю «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» (РПСС).

Падобныя акцыі праводзіліся ў краіне з 8 чэрвеня па 27 ліпеня штотыднёва па серадах у знак пратэсту супраць палітыкі ўладаў. Першыя акцыі былі шматлюдныя, затым актыўнасць удзельнікаў пайшла на спад. Гэтаму шмат у чым садзейнічалі жорсткія дзеянні ўладаў: разгоны і затрыманні не толькі ўдзельнікаў акцый, але і выпадковых прахожых, штрафы і доўгія адміністрацыйныя арышты найбольш актыўных грамадзян.

Еўрасаюз неаднаразова выступаў з асуджэннем дзеянняў уладаў адносна ўдзельнікаў мірных акцый пратэсту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула