БЕЛ Ł РУС

Канавалаў цікавіўся псіхалогіяй тэрарызму

21.09.2011 / 17:49

самім тэрарызмам як з’явай. Інфармацыя аб гэтым захоўвалася ў яго мабільным тэлефоне і была спампавана з інтэрнэту. Тлумачэнні наконт змесціва мабільнага апарата Канавалаў даваў на допытах 13 і 14 мая, а абнародаваны яны былі сёння ў судзе.

У тэлефоне была знойдзена інфармацыя аб розных выбуховых рэчывах, у тым ліку рэцэпт па вырабу гексагену, аб электроніцы выбуховых прылад, электрадэтанатарах, хімічных апёках. Акрамя таго, у тэлефоне захоўваліся здымкі розных выбухаў. Канавалаў заявіў, што спампоўваў гэтую інфармацыю для азнаямлення.

Як вынікае з допыту 6 мая, Канавалаў разглядаў магчымасць вырабу выбуховага рэчыва, магутнасць выбуховай прылады на аснове якога была б значна вышэйшай, чым прылады, якая была ўзарвана ў метро. Але потым адмовіўся ад гэтай ідэі, паколькі быў занадта малы выхад выбуховага рэчыва. Такую вытворчасць Канавалаў назваў затратнай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула