БЕЛ Ł РУС

У Нью-Ёрку адкрылася мячэць каля месца тэрактаў 11 верасня, якую ўхваліў Абама

22.09.2011 / 09:42

У Нью-Ёрку адбылося адкрыццё Ісламскага культурнага цэнтра, размешчанага ў непасрэднай блізкасці ад месца, дзе стаялі вежы-блізняты, якія рухнулі ў выніку тэрактаў 11 верасня 2001 года.

Да адкрыцця цэнтра была прымеркаваная фотавыстава «Дзеці Нью-Ёрка», якая ўключае больш за 160 партрэтаў дзяцей імігрантаў з розных краін. Тых, хто прыйшоў на адкрыццё, забаўляў невялікі аркестр, які граў на традыцыйных блізкаўсходніх інструментах.

Акрамя мячэці і лекцыйных класаў ісламскі цэнтр ўключае ў сябе памяшканні для заняткаў спортам, вольнага часу і забаваў.

Вакол будаўніцтва Ісламскага цэнтра ў непасрэднай блізкасці ад месца тэрактаў разгарэўся скандал яшчэ год таму.
Паводле дадзеных апытанняў, больш за 70% жыхароў Нью-Ёрка называлі ідэю адкрыцця мячэці ў такім месцы памылкай.

Нягледзячы на тое, што праект Ісламскага цэнтра падтрымаў прэзідэнт Барак Абама, у Нью-Ёрку неаднаразова праходзілі масавыя акцыі пратэсту з патрабаваннем забараніць мячэць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула