«Круглы стол» трэба праводзіць на плошчах
з пошты Рэдакцыі
Лукашэнка заклiкаў усiх да ўдзелу ў «круглым цi квадратным стале». Давайце адгукнемся на гэты заклiк: 8 кастрычнiка правядзем на плошчах «круглы стол». Чаму на плошчах? Ды таму, што людзей, якiя захочуць узяць удзел у такiм «стале», шмат i нiякае памяшканне iх не змесцiць. Зменiм назву: народны сход на «круглы стол». I тады, нiбыта, супрацьстаяння з уладамi не будзе. Бо хто ж асмелiцца адмянiць заклiк гаспадара краiны! «Круглы стол» павiнны дазволiць у кожным горадзе. Iнакш выйдзе, што вертыкаль не падпарадкоўваецца. Гэта што, тады будзе «рэвалюцыя вертыкалi»?