БЕЛ Ł РУС

Алесь Кіркевіч. Маўклівыя серады

22.09.2011 / 12:22

Nashaniva.com

За стойкаю бара драўлянаю
Хвіліны лічыць зручней
Да нашае акцыі цьмянае,
Якой павядзём мы рэй,

Да акцыі нашай бяззубае,
Якая цалуе ўзасос,
Бяз зброі і лаянкі грубае,
Яна патрабуе: «ШОС!»

Да акцыі нашай карціннае,
Якая збярэ зноў ментоў,
Бо робіцца страшнае, дзіўнае —
Без партыяў, мітынгаў, слоў…

* * *

Алесь Кіркевіч — былы палітвязень, маладафронтавец, жыве ў Гродне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула