БЕЛ Ł РУС

«Мы думкамі далёка»: БАТЭ згуляў унічыю з «Белшынай»

23.09.2011 / 19:09

nn.by

Матч 26-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе прайшоў у пятніцу ў Бабруйску і скончыўся з лікам 1:1.

На гол Арцёма Канцавога на 6-й хвіліне «Белшына» адказала мячом Зубовіча на першай хвіліне 2-га тайма.

На пасляматчавай прэс-канферэнцыі галоўны трэнер БАТЭ Віктар Ганчарэнка сказаў: «Мы думкамі далёка. Думаем пра сераду (матч з „Барселонай“) Да сённяшняга матчу мы былі гатовыя на 50%. Паўабарона мала кантралявала мяч, таму ў нас было так мала момантаў».

Астатнія матчы 26-га тура пройдуць у нядзелю, а ў суботу супернік БАТЭ па Лізе чэмпіёнаў згуляе на «Камп Ноу» з мадрыдскім «Атлетыка».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула