БЕЛ Ł РУС

«Гомель» і мінскае «Дынама» амаль дагналі «Шахцёр»

25.09.2011 / 18:54

nn.by

У нядзелю прайшлі 5 матчаў 26-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе.

Салігорскі «Шахцёр» не скарыстаўся пятнічнай нічыёй БАТЭ супраць «Белшыны» (1:1) і згуляў унічыю на сваім полі з аўтсайдарам чэмпіянату гродзенскім «Нёманам» — 0:0.

Салігорская каманда не перамагае ўжо шосты матч запар, і яе нагналі «Гомель» і амаль мінскае «Дынама». «Гомель» сёння выйграў у «Мінска» — 1:0, а «Дынама» ў «Дняпра» — 4:1.

Іншыя вынікі: «Нафтан» — «Віцебск» — 1:1, «Тарпеда-БелАЗ» — «Дынама» Брэст — 1:2.

Пасля 26 тураў БАТЭ — 54, Шахцёр — 43, Гомель — 42, Дынама Мінск — 41, Белшына — 35, Тарпеда, Дынама Брэст — 32, Нафтан — 31, Мінск — 29, Віцебск — 28, Нёман — 25, Дняпро — 21.

5 матчаў 27-га тура пройдуць 1 кастрычніка. БАТЭ і «Гомель» згуляюць 2 кастрычніка. Да канца чэмпіянату засталося 7 тураў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула