БЕЛ Ł РУС

Імша за здароўе Алеся Бяляцкага

26.09.2011 / 09:21

Язэп Карловіч

26 верасня. Касцёл Св. Роха на Залатой Горцы (пр-т Незалежнасці, 44-а). 19.00.

25 верасня 2011 г., у 49-ы дзень народзін кіраўніка

праваабарончай арганізацыі «Вясна» Алеся Бяляцкага, у святынях Беларусі адбыліся імшы за ягонае здароўе. Парафіянам адной з іх падчас сённяшняй нядзельнай малітвы святар нагадаў, як на пачатку 1990-х, калі вернікі адстойвалі касцёл Cв. Роха (на Залатой Горцы ў Мінску; на той час арганная зала Белдзяржфілармоніі), велічэзную дапамогу ў тым змаганні выявіў якраз А.Бяляцкі, тагачасны старшыня тамтэйшага касцёльнага камітэта і адзін з кіраўнікоў Беларускай каталіцкай грамады (БКГ).

І сапраўды, на будучых судовых паседжаннях суддзі больш патрабавальныя былі не да саміх супраўціўцаў-змагароў, якіх арыштавалі падчас разгону, а да тых, хто прыносіў ім у касцёл харчаванне. Найбольш запалохваючае пытанне гучала: «Хто і як арганізоўваў харчаванне, ці ведаеце каго асабіста з іх? »

Цяпер самому Алесю і ягонай разбуранай рэжымам сям’і патрэбна такая ж самага дапамога і САЛІДАРНАСЦЬ.

Чарговая імша за здароўе Алеся Бяляцкага і ягоных сямейнікаў адбудзецца 26 верасня ў касцёле Св. Роха на Залатой Горцы (пр-т Незалежнасці, 44-а), які колісь Алесь дапамагаў адстойваць.

Пачатак а 19-й.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула