БЕЛ Ł РУС

О, як далёка нам да Катара: МВФ прызнаў гэту краіну самай багатай краінай у 2010 годзе

26.09.2011 / 09:49

Паводле звестак фонду, ВУП на душу насельніцтва ў Катары складае $88 222. На другое месца апусціўся Люксембург - там ВУП на душу насельніцтва роўны $81 466.

Катар амаль у два разы абагнаў ЗША, краіну з самай вялікай эканомікай, дзе ВУП на душу насельніцтва складаў $46 860.

Паводле дадзеных МВФ, да 2016 года ВУП на душу насельніцтва ў Катары можа дасягнуць $111 963, што дазволіць гэтай краіне па-ранейшаму заставацца на першым месцы.

У 2010 г. ВУП на душу насельніцтва ў Беларусі склаў $5 740

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула